Серада, 06 Снежань 2023

Распаўсюджванне «экстрэмізму» стала прычынай, па якой улады пакаралі медыцынскага работніка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 22 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкі" інфармацыйны рэсурс пакарала штрафам у памеры 740 рублёў работніцу міёрскай бальніцы Алену Шук.

У судзе стала вядома аб тым, што Алена ў сваім асабістым профілі сацыяльнай сеткі "Instagram" размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання публікацыі з інфарэсурса "Люстэрка"». Раней гэта інтэрнет-выданне ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні жанчына віну прызнала і пакаялася ў зробленым. Улічваючы гэта, суддзя Яскевіч, на падставе ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пакарала Шук штрафам у даход дзяржавы ў памеры дваццаці базавых велічыняў, што складае 740 рублёў.

Галіна Кузьміна