У судовым паседжанні Арцём прызнаў сваю віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнаў і ўказаў, што ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» абазначаў лайкамі публікацыі на інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» і «Радыё Свабода». Раней гэтыя інфармацыйныя публікацыі ўлады змясцілі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
З улікам таго, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся і мае на ўтрыманні двух малалетніх дзяцей, суддзя Аляксеенка на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараў Крыўко арыштам тэрмінам на восем сутак.
Людміла Рэзнікава