Серада, 13 Снежань 2023

У Наваполацку да 15 сутак арышту асудзілі прадстаўнікоў царквы поўнага Евангелля «Царквы Царства Божага»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Аляксандр Герасімовіч і Вадзім Сафонаў Аляксандр Герасімовіч і Вадзім Сафонаў

Пра затрыманне пастара Аляксандра Герасімовіча і царкоўнага служку Вадзіма Сафонава, а таксама пра тое, што ім, найверагодней, інкрымінаваны распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведаміла «Хрысціянская візія». Тэлеграм-канал паведамляе, што на мінулым тыдні ў наваполацкіх цэрквах праводзілі прыверку, іншых падрабязнасцяў пра гэта пакуль няма.

Суд над Герасімовічам і Сафонавым адбыўся 12 снежня. Абодва асуджаныя – шматдзетныя бацькі, у сям“і Аляксандра выхоўваецца 7 дзяцей, у сям“і Вадзіма -трое.

«Царква Царства Божага» дзейнічае ў Наваполацку з 1993 г., у яе ўваходзяць каля 100 вернікаў, каля 50 дзяцей наведваюць нядзельную школу. Аляксандр Герасімовіч з“яўляецца пастарам царквы больш за 20 гадоў.

Ален Мінскевіч