У судовым паседжанні Андрэй не адмаўляў, што ён увосень 2020 года выкарыстоўваючы акаўнт у мэсэнджэры «Telegram» распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю з каналаў «Баста» і «Хопіць Баяцца! – Таццяна Мартынава», сярод падпісчыкаў тэлеграм-канала «Полацк/Наваполацк/Краіна для жыцця/Чат /Свабоду Сяргею Ціханоўскаму///Полацк Краіна для Жыцця». Гэтыя каналы ўлады ўключылі рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Улічваючы прызнанне віны і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Балаболава пастанавіла арыштаваць Баравіцкага кароткім пазбаўленнем волі на пятнаццаць сутак.
Аляксандр Укропаў