У судовым паседжанні Ірыну абвінавацілі ў тым, што яна ў 2020 годзе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” захоўвала з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкую публікацыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А менавіта відэазапіс з назвай «Жанчына задала 3 пытанні Лукашэнкі ў Наваполацку», які з'яўляўся копіяй відэазапісу з YouTube-канала «Краіна для жыцця”.
«Правапарушальніца» патлумачыла, што відэазапіс, апынуўся ў яе з-за выпадкова, пасля прагляду калі яна паставіла пад ім «мне падабаецца». Але намеру на распаўсюджванне названай інфармацыйнай прадукцыі ў яе не было.
Тым не менш, суддзя Шарэц прыняла бак супрацоўнікаў міліцыі і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП аштрафавала Арсенькіну ў даход дзяржавы на суму 740 рублёў і канфіскавала прыналежны ёй тэлефон.
Дзмітрый Сомаў