Чацвер, 04 Студзень 2024

Улады пакаралі штрафам повара-«экстрэмістку»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 14 снежня за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 740 рублёў повара Кацярыну Барысевіч.

У судзе быў агучаны пратакол, які паступіў з аддзялення міліцыі Першамайскага раёна, у якім было сказана аб тым, што Кацярына ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» захоўвала з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкія матэрыялы – інфармацыйную прадукцыю суполкі «Радыё Свабода».

У судовым паседжанні жанчына вінаватасць у здзяйсненні залічанага ёй правапарушэння прызнала цалкам, пацвердзіла факты, выкладзеныя ў пратаколе, і пра тое, што забылася выдаліць іх падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс са свайго тэлефона.

Улічваючы тое, што правапарушальніца прызнала сваё дачыненне і вінаватасць у здзяйсненні правапарушэння, суддзя Карабліна на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла аштрафаваць Барысевіч у даход дзяржавы ў памеры 30 базавых велічыняў на суму 1 110 рублёў.

Вольга Караткевіч