Аўторак, 06 Люты 2024

Чацвёрты раз запар улады арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта чацвёртая запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая доўжыцца 59 сутак.

У судзе стала вядома, што Аляксандр выкарыстоўваючы акаўнт у мэсэнджэры «Telegram» ажыццявіў перасылку паведамлення з канала з назвай «Беларусь галаўнога мозгу», які ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына ў судовым паседжанні віну не прызнаў, пры гэтым указаў, што ён экстрэмісцкія публікацыі праз свой канал у мэсэнджэры "Telegram" не распаўсюджваў.

На падставе ўнутранай перакананасці ў межах ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Балаболава пакарала Ляшкова адміністрацыйным арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Канстанцін Шылаў