Чацвер, 29 Люты 2024

За падпіску на «экстрэмісцкі» ТБ-канал улады аштрафавалі новапалачаніна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 16 лютага за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны канал аштрафавала на 800 рублёў Уладзіміра Ракомса.

У судовым паседжанні Уладзімір прызнаўся ў тым, што ён на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» меў спасылку на ТВ «Белсат». Раней гэты інфармацыйны рэсурс улады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мужчына  прызнаў віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і раскаяўся ў зробленым.

Улічваючы ўсе акалічнасці справы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Балаболава пакарала Ракомса штрафам у даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.

Мікалай Флёраў