У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні зафіксаваны факт таго, што Наталля ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела падпіску на інфармацыйную прадукцыю «Радыё Свабода». Гэты інтэрнэт рэсурс раней судом быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым пасяджэнні жанчына пацвердзіла ўказаныя ў пратаколе акалічнасці ўчынення правапарушэння і пакаялася ў зробленым.
Суддзя Татаеў прыняў паказанні ў судзе як доказ віны «правапарушальніцы» і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараў Старавойтаву штрафам у памеры 10 базавых велічыняў у суме 400 рублёў.
Леў Яўсееў