Пятніца, 19 Красавік 2024

За "экстрэмізм" у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Ушач

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакарала штрафаў у 1200 рублёў Алесю Рэвутаву.

У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што ў сацыяльнай сетцы «Instagram» Алеся мела публікацыі з інфармацыйных суполак: «zerkalo.io», «nashaniva» і «honestpeople.by», якія раней беларускімі судамі былі ўключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні жанчына вінаватай сябе прызнала цалкам, у зробленым раскаялася.

Даследаваўшы доказы па справе, суддзя Лаюшка на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП падвергла Рэвутаву адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 30 базавых велічыняў у суме 1 200 рублёў.

Радыён Нахапетаў