У судовым паседжанні быў зачытаны пратакол, з якога вынікала, што падчас датэрміновага галасавання ў кабінцы для галасавання Таццяна зрабіла фотаздымку на свой мабільны тэлефон трох запоўненых ёю бюлетэняў для галасавання за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў. Тым самым жанчыны парушыла ч. 10 ст. 52 Выбарчага кодэкса, згодна з якой выбаршчыку забараняецца ажыццяўляць фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня.
У судовым паседжанні «правапарушальніца» віну прызнала цалкам і патлумачыла, што сфатаграфавала бюлетэни, каб у далейшым вывучыць інфармацыю аб кандыдатах. У зробленым шчыра раскаялася.
З улікам усіх абставін справы суддзя Жук на падставе арт. 10.9 КаАП падвергла Лапавухаву адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы на суму сто шэсцьдзесят рублёў.
Святлана Грушкіна