Паводле звестак партала katolik.life, ксяндза Паўля 21 траўня судзілі другі раз. Калі святара не вызвалілі 18 траўня, вернікі зразумелі, што яго перазатрымалі паводле новага абвінавачвання, і чакалі суду ў панядзелак. У ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе з 8 траўня знаходзіцца святар, удзень 21 траўня адказвалі, што «на гэты момант ён адсутнічае», адмовіўшыся растлумачыць, з якой прычыны. Меркавана, у той час над ім ішоў новы суд. Увечары ў ізалятары таксама адмовіліся паведаміць, ці знаходзіцца тут айцец Павел.
У электронным раскладзе судоў ніякай інфармацыі пра працэс і пра сутнасць судовай справы не было.
8 траўня ксяндза Паўла затрымалі разам другім святаром – айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Ксянндзу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту – гэты тэрмін заканчваецца 23 траўня. Акрамя іх, у той самы дзень затрымалі адну з парафіянак, пазней за падпіску ў сацсетцы на інтэрнэт-рэсурс, змест якога ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцый», жанчыну пакаралі штрафам.
Ігар Палякоў