Серада, 29 Май 2024

За нез'яўленне ў ваенкамат улады буйна аштрафавалі «ўхіліста»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 8 мая за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую служб (ч. 1 арт. 435 КК) аштрафавала на 6000 рублёў зарэгістраванага ў аграгарадку Валынцы Дзмітрыя Сухадольскага, які пастаянна пражывае і працуе ў Маскве.

У судовым паседжанні Дзмітрый віну ў здзейсненым злачынстве прызнаў. Ён паведаміў аб тым, што ў 2023 годзе пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы меркаваў, што неабходна будзе праходзіць тэрміновую службу, чакаў выкліку ў ваенкамат. Пазней у сельвыканкаме ад інспектара ім была атрымана позва аб неабходнасці яўкі ў ваенкамат пры гэтым інспектар папярэдзіла яго аб наступствах няяўкі.

У пачатку 2024 года малады чалавек прыехаў у Беларусь, каб памяняць пашпарт, але ў ваенкамат не з'явіўся, бо яму неабходна было вяртацца на працу ў Расію, дзе, на запыт беларускіх уладаў, быў затрыманы і дастаўлены ў Беларусь для здзяйснення правасуддзя над ім.

Маргарыта Ражкова