Судом было ўстаноўлена, што Сяргей Гняўко з'яўляючыся асобай, раней судзімай за публічную абразу Лукашэнкі і будучы дастаўленым у спецізалятар Аршанскага РУУС за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 19. 1 КаАП (дробнае хуліганства), знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у прысутнасці супрацоўнікаў АУС і работніка спецізалятара публічна вымавіў выказванне, якое змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, у адрас Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў.
Першы раз Сяргея Гняўко быў пакараны па гэтым жа "абразлівым" артыкуле судом Кастрычніцкага раёна Мінска 5 траўня 2023 года.
Анатолій Вузкі