Аўторак, 18 Чэрвень 2024

Улады папярэдзілі «ўхіліста» за ігнараванне прызыўных мерапрыемстваў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за няяўку на мерапрыемства, звязанае з прызывам у войска (арт. 26.1 КаАП), строга папярэдзіла індывідуальнага прадпрымальніка Арцёма Леановіча.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Арцём без уважлівых прычын не з'явіўся на медыцынскі агляд па позве, атрыманай асабіста пад роспіс, чым парушыў арт.39 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе". Аднак, ігнараванне прызыўніком патрабавання ваенкамата не паўплывала адмоўна на прыняцце рашэння прызыўной камісіі аб выкананні ім воінскага абавязку.

Малады чалавек у судовае паседжанне не з'явіўся, але віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў і выказаў згоду на вызваленне яго ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання.

Вольга Галкіна