У судзе Расонскага раёна Рада Дамініч займалася разглядам палітычна матываваных справаў. Паводле яе рашэння, 3 снежня 2020 г. пробашча мясцовай парафіі ксяндза Вячаслава Барка асудзілі да 10 сутак арышту. Святара прызналі вінаватым у правапарушэнні паводле артыкулу 17.10 КаАП («Прапаганда або публічная дэманстраванне і (або) распаўсюд нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі»). Ксёндз Вячаслаў быў пакараны за размяшчэнне ў сацыяльных сетках плаката Уладзіміра Цэслера «Стоп Лукашызм». Суддзя падтрымала меркаванне следчых, што гэта не перапост мастацкага твора, а публікаванне выявы свастыкі.
У сувязі з працяглым палітычным пераследам Вячаслаў Барок быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Пазней сацсеткі святара прызналі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй", а яго самога- аднаасобна - "экстрэмісцкім фармаваннем".
Таксама Рада Дамініч у 2023 г. пастанавіла пакараць штрафам у памеры 333 рублёў палітвязня Мікалая Машарскага - за тое, што на яго старонцы ў “Facebook” супрацоўнікамі міліцыі былі знойдзены выявы, у якіх, паводле лінгвістычнага заключэння, былі выкарыстаны нацысцкая атрыбутыка і сімволіка для стварэння адназначна адмоўных вобразаў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама намесніка старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева.
Яна ж удзельнічала ў працэсе над сям’ёй расонскага пастара царквы ХВЕ «Благодать» Аляксандрам і Нінай Цырыкавымі у 2023 г. Рада Дамініч асудзіла жанчыну за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Михаіл Александровіч
Аўторак, 23 Чэрвень 2026
На падвышэнне пайшла суддзя, якая карала ксяндза Вячаслава Барка за “нацысцкую сімволіку”
У адпаведнасці з Указам № 201 “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў”, суддзя Рада Дамініч прызначана старшынёй Расонскага райсуда. Цяпер яна зойме месца былой старшыні Алены Ялавой, якая таксама пайшла на падвышэнне – у Віцебскі абласны суд.
Апублікавана ў
Суд