Ён выступіў ініцыятарам перамоўнага працэсу ў дэмакратычных сілах. «Калі б я ня верыў у магчымасьць абраньня адзінага кандыдата, я б ня браўся за гэтую справу», - заявіў Севярынец.
Палітык перакананы: моцны сцэнар магчымы «толькі з адным лідэрам». «Падчас мясцовых выбараў мы ўбачылі, што правесьці моцную кампанію магчыма толькі разам, паасобку партыі і арганізацыі слабыя. Неабходныя намаганьні ўсёй дэмакратычнай супольнасьці. Гэта падштурхне лідэраў да прыняцьця адказных рашэньняў», - лічыць Севярынец.
Крыніца: БелаПАН