Урывак з адказу ЦВК зачытала Тацьцяна Севярынец: “Нягледзячы на тое, што чальцы ўчастковых камісіяў бралі непасрэдны ўдзел у трэнінгах, ня ўсе яны, на жаль, належным чынам выконвалі рэкамэндацыі ЦВК. З улікам гэтага, пры правядзеньні наступных выбарчых кампаніяў асаблівая ўвага будзе скіраваная на неабходнасьць больш дакладнага выкананьня арганізатарамі выбарчага працэсу рэкамэндацыяў Цэнтральнай камісіі”.
Тацьцяна Севярынец была вельмі зьдзіўлена такому адказу, які фактычна прызнаў парушэньні на яе выбарчым участку. Бо на падобныя шэсьць скаргаў яе калегі па назіраньні атрымалі адказы-адпіскі. “Магчыма, нехта добрасумленны ў ЦВК так добра падрыхтаваў адказ і падсунуў на подпіс Ярмошынай”, - адзначае назіральніца.
Крыніца: Радыё Рацыя