Распавядае Павал Левінаў: «У памяшканьнях участковых камісіяў разьмяшчалася перадвыбарная агітацыя ў выглядзе плякату і брашуры толькі кандыдата Лукашэнкі. Чальцы камісіяў не змаглі патлумачыць, якім чынам гэтая агітацыя зьявілася на выбарчым участку і за кошт якіх грашовых сродкаў вырабленая».
Таксама Павал Левінаў зьвярнуў увагу яшчэ на адну акалічнасьць: практычна ў кожнай школе разьмяшчаюцца па некалькі выбарчых участкаў, і ва ўсіх школах на тыдзень датэрміновага галасаваньня прызначанае правядзеньне бацькоўскіх сходаў.
«Увогуле, усё як заўсёды!!!» – заявіў аб ходзе цяперашняй выбарчай кампаніі віцебскі праваабаронца, які мае шматгадовы досьвед назіраньня за выбарамі як у Беларусі, так і за мяжой.