Нядзеля, 18 Жнівень 2019

Актывістка “Руху маці 328” Натальля Шарыпа абвясьціла аб удзеле ў выбарах

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)
Андрэй Дзьмітрыеў і Натальля Шарыпа. Фота: facebook.com Андрэй Дзьмітрыеў і Натальля Шарыпа. Фота: facebook.com

Актывістка “Руху маці 328” зь Віцебску Натальля Шарыпа паведаміла, што будзе ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. “Вылучаю сваю кандыдатуру ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду!” – напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

“Адразу патлумачу, чаму менавіта зь імі (“Гавары праўду!”). У мінулую прэзыдэнцкую кампанію я галасавала за Тацяну Караткевіч, з тых часоў адсочваю дзейнасьць яе і калегаў і знаходжу вельмі блізкіх па духу людзей”, – удакладніла Натальля.  

“Хачу зрабіць выклік і стаць “каралевай інтэрнэту”, зьняпраўдзіўшы старыя догмы”, – дадае актывістка.  

“Я – індывідуальны прадпрымальнік з адукацыяй пэдагога і жыцьцёвым досьведам шматдзетнай маці. Таму любая праблема ў кожнай вобласьці мне да болю знаёмая: хоць паборы ў школе, хоць падаткі, хоць прафіляктыка правапарушэньняў, хоць правасудзьдзе…” – піша Натальля Шарыпа.

“Што рабіць і як вырашаць? Ведаю адзін сакрэт: трэба для пачатку пачаць рабіць, а не шукаць апраўданьняў, чаму гэта немагчыма”, – упэўненая Натальля.

Як паведамілі naviny.by, грамадзкая кампанія “Гавары праўду” вылучыць на выбарах у Палату прадстаўнікоў да 50 кандыдатаў.  

Зьміцер Міраш