Пятніца, 08 Снежань 2023

У Віцебскай вобласці зацверджаны склады абласной і акруговых выбарчых камісій

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

7 снежня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны Віцебская абласная і 14 акруговых выбарчых камісій па 13 членаў кожная. Усяго ў вобласці абрана 195 сябраў камісій. Спісы сябраў камісій не былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі.

У склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі вылучана 13 чалавек, з іх палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі - 11 чалавек (85%), у тым ліку палітычнымі партыямі - 3 чалавекі (23%). Працоўнымі калектывамі 2 чалавекі (15%).

Усяго ў склад 14 акруговых выбарчых камісій вылучана 182 чалавекі, з іх палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі 141 чалавек (77%), у тым ліку палітычнымі партыямі 22 чалавекі (12%), працоўнымі калектывамі - 4 чалавекі (2%). Шляхам збору подпісаў - 37 чалавек (20%).

Анастасія Журоўская