Гэтым разам сайт докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі” стварае станоўчы вобраз Андрэйчанкі на падставе яго візіту ў Бягомльскую спецыяльную школу-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі.
Ён уручыў школе манаблок, а кожнаму з дзяцей - салодкі падарунак.
У межах гэтай акцыі «Нашы дзеці» прапіярыліся і іншыя докшыцкія чыноўнікі. Як пішуць “Родныя вытокі”, таксама дзяцей павіншавалі старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка, старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Трахінін, намеснік старшыні “Беларусбанка” Дзмітрый Краскоўскі, генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" Андрэй Панчанка.
У якасці навагодніх падарункаў яны перадалі школе пральную машыну, тэлевізар, дыван, прасы, прасавальныя дошкі, прысмакі. Вядома, што ўсё гэта купленае не за іх кошт, а на падаткі беларускіх падаткаплацельшчыкаў.
Арцём Воранаў