новымі складамі дэпутатаў, выбраныя 14 дэпутатаў парламента, пры 75% яўцы выбаршчыкаў.
На Віцебшчыне ў спісе па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь было больш за 842 тысячы выбаршчыкаў. З іх прагаласавала 76,27%.
На выбарах у мясцовыя Саветы яўка ў працэнтных адносінах аказалася крыху ніжэй - 75,63% з больш чым 856 тысяч выбаршчыкаў. Пры гэтым ёсць рэгіёны, дзе актыўнасць насельніцтва аказалася асабліва высокай. У Бешанковіцкі, Дубровенскі раёны яўка перавысіла 80%. Маладых выбаршчыкаў, якіх у вобласці звыш 19 тысяч, прагаласавала небывала шмат - больш за 80%.
Старшыня ВТК агучыў факт таго, што ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў на гэты раз паступіла нашмат менш зваротаў грамадзян, чым у папярэднія электаральныя кампаніі апошніх гадоў.
У абласную камісію паступіла толькі 10 зваротаў: тры грамадзяніны абскардзілі вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп, адзін грамадзянін адстойваў сваё права зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў Віцебскім абласным судзе. Суд пакінуў рашэньне абласной выбарчай камісіі ў сіле. Два грамадзяніны абскардзілі рашэнні выбарчых камісій (адзін - акруговай, другі - гарадскі) па адмове ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты.
Паступалі таксама паведамленні, што выбаршчыкам не дастаўлены паштоўкі з запрашэннем на ўчастак і інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты. Але пасля праверкі два факты з трох не пацвердзіліся.
Ад 4 тысяч нацыянальных і шасці міжнародных назіральнікаў не паступіла ніводнай скаргі на арганізацыю і правядзенне выбараў.
Хома даў высокую адзнаку прапагандыстам і ідэолагам. Ён выказаў падзяку мясцовай выканаўчай уладзе за прадстаўленую магчымасць кандыдатам у дэпутаты размясціць свае праграмы на сайтах гор(рай)выканкамаў.
Даніла Рыкаў