Вынікі выбараў ў мясцовыя саветы, што адбыліся ў лютым, ня сталі нечаканасьцю для актыўнага ўдзельніка электаральных баталіяў у Віцебску падпалкоўніка ў адстаўцы Вадзіма Кузьміна. Ён ня толькі балятаваўся у дэпутаты ад партыі левых «Справядлівы сьвет», але і зарэгістраваўся ў якасьці назіральніка на адным з участкаў, дзе зафіксаваў рэкордную колькасьць парушэньняў – трыццаць шэсьць.

У Віцебску, як і ў іншых рэгіёнах краіны, 18 сакавіка былі арганізаваныя і праведзеныя выбары прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Узяць у іх удзел маглі грамадзяне РФ, якія ня толькі стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, але і тыя, што прыехалі ў госьці. Акрамя абласнога цэнтру, участкі былі арганізаваныя ў Воршы і Полацку.

Старшыня незарэгістраванага міжнароднага аб’яднаньня “За сумленную ўладу” Пётар Іваноў прызнаўся, што галасаваў за Пуціна – “чалавека, які ў свой час станоўча адказаў на прапанову супрацоўнічаць у справе ўладкаваньня ў сьвеце сумленнай улады”. Мы паразмаўлялі з актывістам літаральна на парозе віцебскага выбарчага ўчастку па выбарах прэзыдэнта РФ.

У Беларусі завяршылася чарговая электаральная кампанія. Сумняваючыся ў сумленнасьці і справядлівасьці працэсу, многія жыхары краіны даўно ўжо ставяцца да такіх палітычных падзеяў зь недаверам, а часам і зь непрыхаваным абурэньнем.

Праваабаронца Павал Левінаў накіраваў на адрас Віцебскай абласной выбарчай камісіі адкрыты ліст, у якім выказаў расчараваньне, што сябры камісіі не прыслухаліся да яго ранейшых парадаў і не абвясьцілі яшчэ ў студзені аб самароспуску. Гіпатэтычны сьпіс Левінава, дасланы ў выбаркам за два месяцы да выбараў, цалкам супаў з выніковым сьпісам выбраных у аблсавет дэпутатаў.