Тацьцяна Караткевіч працягвае наведваць гарады Віцебскай вобласьці
Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2015 году працягнула сваё падарожжа па гарадох Віцебскай вобласьці, распачатае ў мінулую суботу. 8 сьнежня Тацьцяна Караткевіч сустрэлася з жыхарамі Глыбокага, Полацку, Наваполацку і Ўшачаў.
Тацьцяна Караткевіч наведала Віцебшчыну (відэа)
У плянах экс-кандыдата ў прэзыдэнты – да пачатку калядных сьвятаў наведаць 35 гарадоў ва ўсіх куткох Беларусі. Віцебшчына стала першым з рэгіёнаў, куды ў межах свайго турнэ накіравалася Тацьцяна Караткевіч. 5 сьнежня яна сустрэлася са сваімі прыхільнікамі ў Бешанковічах, Віцебску і Воршы.
Удзельнікі кампаніі «Права выбару» сустрэліся ў Віцебску
30 лістапада адбылася ацэначная сустрэча ўдзельнікаў кампаніі «Права выбару», якія зьдзяйсьнялі назіраньне за выбарчым працэсам у Віцебскай вобласьці падчас выбараў прэзыдэнта. Сустрэча сталася апошняй у шэрагу падобных, праведзеных у рэгіёнах краіны.
Палітоляг Андрэй Ляховіч падзяліўся зь віцебчукамі сваім бачаньнем сытуацыі ў краіне (відэа)
24 кастрычніка падчас сустрэчы з наведнікамі віцебскага «Эўрапейскага клюбу» менскі палітоляг Андрэй Ляховіч зрабіў прагноз, што ніякіх значных зьменаў у палітычнай сфэры пасьля прэзыдэнцкіх выбараў чакаць ня трэба.
Віцебскія праваабаронцы прааналізавалі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў
На Віцебшчыне, як і па ўсёй Беларусі, палітычныя партыі і грамадзкія актывісты аналізуюць вынікі ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта. Віцебскія праваабаронцы, якія актыўна ўдзельнічалі ў назіраньні за ходам выбарчай кампаніі на розных яе этапах, падзяліліся сваімі ўражаньнямі і абмеркавалі вынікі мінулага палітычнага мерапрыемства.