29 верасьня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебску адбыліся грамадзкія слуханьні па тэме абмежаваньня знаходжаньня адной асобы на пасадзе прэзыдэнта двума тэрмінамі. У якасьці экспэртаў перад прысутнымі віцебчукамі выступілі экс-сьпікер ВС Мечыслаў Грыб і палітоляг Алег Лагвінец, ролю вядоўцы выконваў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

На канец верасьня за адзін тыдзень да дня пачатку галасаваньня толькі чатыры палітычныя структуры зарэгістравалі сваіх сяброў назіральнікамі на ўчастках для галасаваньня.

23 верасьня ў першы дзень дзяжурства ўчастковых камісіяў назіральнік Леанід Гаравы, які зьяўляецца каардынатарам назіраньня руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці, зафіксаваў парушэньні на пяці выбарчых участках Гарадка, дзе ў сьпісы для галасаваньня па месцы знаходжаньня выбаршчыкаў было ўнесена ад 87 да 360 грамадзян.

Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесьці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску, пачынаючы з 5 кастрычніка і заканчваючы апошнім днём галасаваньня 11 кастрычніка.

28 верасьня Валер Місьнікаў, якога спачатку ўключылі ў склад участковай выбарчай камісіі, а потым зь яе выключылі, быў выкліканы ў АУС Чыгуначнага раёну Віцебску. Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі маёр Аляксандар Рыбакоў апытаў праваабаронцу, каб высьветліць, ці парушыў той артыкул 23.5 КаАП – абраза службовай асобы падчас выкананьня ёй службовых паўнамоцтваў.