Наваполацкая міліцыя зноў будзе праводзіць праверку інцыдэнту на пікеце
29 ліпеня ў Наваполацку здарыўся напад на ўдзельнікаў пікету па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Тацьцяны Караткевіч. Невядомыя асобы абражалі зборшчыкаў подпісаў і зламалі флягшток. Зварот у міліцыю не дапамог, і ўдзельніца пікету Тацьцяна Ладукас мусіла зьвярнуцца ў пракуратуру.
Барыс Хамайда: Сядзець на канапе – самы патрыятычны ўчынак для беларуса
Вядомы віцебскі актывіст Барыс Хамайда ўжо амаль два дзясяткі гадоў заклікае беларусаў ня ўдзельнічаць у выбарах, што ладзяцца ўладамі. На ягоную думку, пасьля зьмены Канстытуцыі ў 1996 годзе ў Беларусі няма ані легітымнай ўлады, ані сапраўдных выбараў. Карэспандэнт «Віцебскай вясны» папрасіў спадара Хамайду падзяліцца з чытачамі яго развагамі наконт сёлетніх выбараў.
Валера Місьнікава спачатку ўключылі ва ўчастковую камісію, а потым зь яе выключылі
Жыхар Віцебску Валер Місьнікаў зьвярнуўся ў пракуратуру, апісаўшы выключэньне з ужо створанай камісіі “на запатрабаваньне сілавых структур”. Ён мае сьведкаў, якія гатовыя пацьвердзіць гэты факт – што ён насамрэч быў уключаны ва ўчастковую камісію № 17.
Участковыя камісіі сфармаваныя – пытаньні засталіся
У Віцебску ў склад участковых выбарчых камісіяў (УВК) не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў. У адміністрацыях раёнаў гораду палічылі, што палітычныя апанэнты ўлады недастаткова кваліфікаваныя для працы па падліку галасоў і пакінулі ў камісіях людзей, далёкіх ад палітычнай дзейнасьці.
Голас народу: Сэлфі на фоне выбарчага бюлетэня як сродак барацьбы з фальсыфікацыямі
Карэспандэнт «Віцебскай вясны» пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Віцебску, ці зьбіраюцца яны браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, і калі так, то за каго будуць галасаваць.