Як паведамілі каардынатары ініцыятыўнай групы Тацьцяны Караткевіч, 29 ліпеня а 16:20 двое дужых мужчын напалі на пікет каля гандлёвага цэнтру «Капітал» у Наваполацку.

Ініцыятыўную групу ў Віцебску і Віцебскім раёне па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ўзначальвае сябра партыі прадпрымальніца Ірына Яскевіч, якая і будзе каардынаваць усю далейшую працу.

Пасьля рэгістрацыі ЦВК ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка ўзначаліў у Віцебскай вобласьці каардынацыйную і практычную частку гэтай працы.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі 25 ліпеня наведаў віцебскія рынкі, дзе сустрэўся з прадпрымальнікамі, а таксама адказваў на пытаньні віцебчукоў на пікеце па зборы подпісаў.

Кожная ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты да 21 жніўня мусіць сабраць і падаць у выбарчыя камісіі сама меней 100 тысяч подпісаў. Згодна з каляндарным плянам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, этап збору подпісаў распачаўся 23 ліпеня, і ў першы ж дзень  у Віцебску прайшоў шэраг пікетаў па зборы подпісаў.