Выбаршчыкі Віцебскай вобласьці – самыя актыўныя ў краіне
На Віцебшчыне ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў узялі каля 82,4% выбаршчыкаў, і гэта самы высокі вынік сярод абласьцей Беларусі. Па выніках выбарчай кампаніі сфармаваныя ўсе 224 мясцовыя саветы, якія найбліжэйшым часам павінны распачаць працу.
На ўчастку ў Воршы за адну гадзіну запісалася галасаваць на даму траціна выбаршчыкаў
У Воршы назіральнікаў абмяжоўваюць у магчымасьці сачыць за выбарчым працэсам. Пра такія факты паведаміў Яўген Анішчанка, сябар аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, кандыдат у дэпутаты па Будаўнічай акрузе №3 і назіральнік на ўчастку №6 па Маладзёжнай выбарчай акрузе №8.
Назіральнікі фіксуюць парушэньні на выбарчых участках у Віцебску
Назіральнікі, якія адсочваюць, як праходзіць датэрміновае галасаваньне, адзначаюць шматлікія выпадкі парушэньня выбарчага заканадаўства на ўчастках у Віцебску. Так, большасьць назіральнікаў адзначае, што на час абедзеннага перапынку скрыні для галасаваньня пакідалі пад аховай міліцыі не апячатанымі.
Законнасьць дзеяньняў Віцебскай гарадзкой выбарчай камісіі праверыць сьледчы камітэт
Са скаргай на дзеяньні сяброў Віцебскай гарадзкой выбарчай камісіі зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт актывісты руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў (на фота). Актывісты не былі зарэгістраваныя ў якасьці кандыдатаў ў дэпутаты Віцебскага гарадзкога савету: выбарчая камісія знайшла ў іх подпісы, якія былі прызнаныя несапраўднымі (116 у Жаляпава, 103 – у Гаўруцікава).
Віцебскія ўлады спрабуюць ціснуць на актывістку БХД праз пастараў царквы
Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага аблвыканкаму, на гутарку ў аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў выклікалі біскупа Аб’яднаньня Хрысьціян веры эвангельскай у Віцебскай вобласьці і пастара эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Прычынай іх запрашэньня ў выканкам стала тое, што сябра царквы “Новае жыцьцё” Алена Шабуня зьяўляецца актывісткай “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.