Пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Сяргея Рыжова абвясьціў віцебскі «лекар-праўдаруб» Ігар Пастноў. Сваё бачаньне будучай выбарчай кампаніі з удзелам Сяргея Рыжова ён апісвае ў разьмешчаным у інтэрнэце «адкрытым лісьце да першых асобаў дзяржавы і дэпутацкага корпусу».

«Імавернасьць выхаду на адзінага кандыдата ёсьць, яна досыць высокая. Падзеі ва Ўкраіне, агрэсія з боку Расеі паказалі, наколькі ўсё сур’ёзна, што мы можам страціць краіну, калі ня будзем рэалізоўваць моцныя сцэнары», - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павал Севярынец.

У выніковыя пратаколы выбарчых камісіяў, якія нібыта сумленна, нібыта лічаць, нібыта галасы на нібыта выбарах часам ніхто нават не зазірае. Прыклад - інфармацыя пра вынікі галасаваньня на выбарах у мясцовыя саветы, якая разьмешчаная на сайце Гарадоцкага райвыканкаму Віцебскай вобласьці.

Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец атрымала адказ ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай на тое, што назіральнікі на выбарчым участку №46 у Віцебску ня мелі магчымасьці аглядаць падлік галасоў.

У Шумілінскім раёне ў акрузе, дзе перамогу на выбарах у Дабейкаўскі сельскі савет атрымаў сябра партыі БНФ і актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Шчамлёў, перагледзелі вынікі галасаваньня. Цяпер дэпутатам сельсавету ад гэтай акругі названая намесьніца дырэктара Амбросавіцкай сярэдняй школы Ірына Мацялёнак.