Паводле відавочцаў, памежнікі праходзілі па дызелі, правяраючы пашпарты ў пасажыраў (пасёлак Бігосава знаходзіцца на беларуска-латышскім памежжы). Увагу памежнікаў прыцягнула вокладка пашпарту Барыса Хамайды, на якой была намалявана Пагоня. Уладальнік пашпарту патлумачыў, што Пагоня – гэта афіцыйны сімвал, размешчаны на гербе Віцебскай вобласці. Аднак як толькі актывіст выйшаў з вагона ў Бігосаве, яго тут жа затрымалі трое міліцыянтаў.
Меркавана, што яго адвезлі ў Верхнядзвінскі РАУС. Сувязі з Барысам Хамайдам пакуль няма, найверагодней, яго пакінулі пад вартай.
Лявон Каляда
Субота, 29 Ліпень 2023
Падчас пілігрымкі затрымалі Барыса Хамайду
Затрыманне адбылося 28 ліпеня. 75-гадовы грамадскі актывіст і вернік, Барыс Хамайда выправіўся ў Росіцу, каб узяць удзел у пілігрымцы, прысвечанай росіцкім мучанікам, святарам марыянам Юрыю Кашыру і Антонію Ляшчэвічу, якія 80 гадоў таму, у лютым 1943г., былі спаленыя ў мясцовым касцёле разам з парафіянамі. З Віцебска да Бігосава спадар Барыс ехаў дызелем, каб прайсці пехам апошнія 10 км. Але яго затрымалі памежнікі.
Апублікавана ў
Затрыманьні
Тэгі: