13 студзеня віцябляніну Уладзіміру Малахоўскаму, на якога была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»), змянілі меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на заключэнне пад варту. Калі адбудзецца суд – пакуль невядома.

У Віцебску 8 снежня былі затрыманыя грэка-каталіцкі святар Аляксей Варанко і пробашч парафіі святога Уладзіслава ксёндз Віктар Жук. Да суду іх змясцілі ў СІЗА-2. Пра затрыманні паведаміла жонка Аляксея Варанко.

Журналісту-фрылансеру давялося пяць гадзін правесці ў Першамайскім РАУС Віцебску. У выніку на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць ніякага «мерапрыемства» не было, паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле звестак віцебскіх праваабаронцаў, міліцыянты затрымалі каля 25 удзельнікаў мірнага шэсця, прысвечанага памяці беларуса Рамана Бандарэнкі, які быў жорстка збіты невядомымі і памёр у менскім шпіталі. Марш памяці прайшоў у Віцебску 15 лістапада. Удзел у шэсці ўзяла каля 300 віцяблян.

У нядзелю 8 лістапада віцебская актывістка Таццяна Севярынец і незалежная журналістка Алена Шабуня былі затрыманыя на вуліцы Леніна ў Віцебску. Жанчыны ішлі па сваіх справах ад абласной бібліятэкі ў бок ГЦ «Марка-сіці», але да гандлёвага цэнтру так і не дайшлі – былі затрыманыя міліцыянтамі і дастаўленыя ў Чыгуначны РАУС Віцебску.