У Магілёўскім раённым судзе 22 красавіка да трох месяцаў арышту па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) асудзілі 39-гадовага мясцовага жыхара Ігара Шнэйдэрава. Справу разглядаў суддзя Максім Курпачэнка. Згодна версіі абвінавачвання, у ноч з 6 па 7 сакавіка 2022 года Шнэйдэрава ў стане алкагольнага ап'янення дастаў з замацаванага на будынку сельскага дома культуры ў вёсцы Нікіцінічы ў Магілёўскай раёна трымальніка флагшток з дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, пасля чаго стаў размахваць ім з боку ў бок. Далей Шнэйдэраў, выказваючы абразлівае стаўленне да сцяга, абгарнуў яго палатно вакол флагштока і аднёс у гараж.

Ігар Шнэйдэраў. Фота з сацсетак
Ігар Шнэйдэраў. Фота з сацсетак

На судзе мужчына раскаяўся ў зробленым і растлумачыў, што здзейсніў учынак пад уздзеяннем алкаголя.

Дзяржабвінавачванне запрасіла для Шнэйдэрава тры месяцы арышту. Менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя. Вядома, што абвінавачаны не абскарджваў прысуд, таму ён ужо ўступіў у сілу.

Крыніца: Тры месяцы арышту прысудзілі магілёўцу за тое, што зняў з сельскага дома культуры сцяг і схаваў яго ў гаражы