Дом правасуддзя ў Менску. Суд Ленінскага раёна Мінска 27 траўня вынес абвінаваўчы прысуд палітзняволенаму жыхару Мінска Максіму Анкудзе, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368).

Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.

Анкуда быў затрыманы 16 лістапада 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання,  Максім Анкуда, з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Абвінавачаны прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па сукупнасці якіх яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў, а таксама прыгавораны да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь  (3 200 рублёў).

Крыніца: Паўтара гады калоніі прысудзілі мінчаніну за абразу прэзідэнта і чыноўнікоў