Сяргей Канавалаў Віцебскім абласным судом 16 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, аб падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі. Адвінавачаны – палітзняволены Сяргей Канавалаў.

Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Яўген Буруноў.

Сяргей Канавалаў з’яўляўся супрацоўнікам Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года за "падрыхтоўку акту тэрарызму". Згодна з дадзенымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху. 

"Напярэдадні затрымання Канавалаў уступіў у канфлікт з намеснікам начальніка дыстанцыі сігналізацыі і сувязі па ідэалогіі, былым начальнікам транспартнай міліцыі, Глячковым В. А. (з якім раней ужо канфліктаваў). Глячкоўз ведама начальніка дыстанцыі Селіёнава і. В. паведаміў у ГУБАЗіК і КДБ аб падрыхтоўцы дадзеным работнікам дыверсіі, у выніку чаго Канавалава і арыштавалі без якіх-небудзь на тое рэальных падставаў".

Па інфармацыі МУС Канавалаў меў доступ да ўказанага абсталявання, але як піша "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" Канавалаў не працаваў на перагонах, ён працаваў толькі ў будынку.

А 7 ліпеня 2022 года КДБ унёс Сяргея Канавалава ў "Спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

З-за закрытасці судовага працэсу акалічнпасці справы пакуль невядомыя.

Прысудам суда абвінавачаны Сяргей Канавалаў прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, і па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады;

ён жа прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да здзяйснення іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў і наступлення іншых цяжкіх наступстваў у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, запахохвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акта тэрарызму), учыненых групай асоб, і па ч.1 арт. 13,  ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў;

ён жа прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да наўмыснага прывядзення ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў сувязі, калі гэтыя дзеянні маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы, учыненыя ў мэтах здзяйснення злачынства, прадугледжанага арт. 289, і ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь.

Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў і далучэння дадатковага пакарання, канчаткова прызначана абвінавачанаму Канавалаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 300 базавых велічынь.

Крыніца: 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму – "рэйкаваму партызану" з Віцебску