Юрый Станеўскі. У Гродненскім абласны судзе 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КДБ ўнесла ў спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнайсці.

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Анатоль Заяц.

Станеўскага абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 370 – здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
  • ч. 2 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі; 
  • арт. 369 – знявага прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

38-гадовага Юрыя Станеўскага затрымалі напрыканцы снежня 2021 года і даставілі ў Мінск, у СІЗА КДБ. Потым перавялі ў турму № 1 Гродна.

Напачатку студзеня 2022 года на праўладных тг-каналах з’явілая “пакаяльнае” відэа, дзе Станеўскі кажа аб тым, што пакінуў у сацыяльных сетках каментар аб загінулых на вучэннях у Беларусі ў лістападзе двух расійскіх дэсантніках. Маўляў, быў на эмоцыях.

На жаль, больш падрабязнай інфармацыі пра крымінальны пераслед Станеўскага па іншых артыкулах, пакуль няма.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: У Гародні пачынаецца суд над "тэрарыстам" Юрыем Станеўскім