Аляксандр Велясніцкі 26 веранся Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па спаве экс-ваеннага Аляксандра Велясніцкага, якога абвінавачваюць адразу па двух артыкулах: 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне варожасці).

Нагодай для затрымання стаў каментар, які нібыта Велясніцкі пакінуў у "экстрэмісцкім" тэлеграм-канале. Каментар быў такі: "Ліквідаваны член злачыннай групоўкі КДБ. Загінуў наш. Слава герою".

За кратамі Аляксандр Велясніцкі ажно з верасня мінулага года, суд над ім распачаўся 31 жніўня 2022 года.

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Андрэй Васілюк, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае Таццяна Цыбуля.

Падчас судоў Велясніцкі адмовіўся ад ранейшых паказанняў, паведаміў пра збіцце і пагрозы ў свой бок, а таксама выказаў здагадку, што хтосьці яго падставіў.

Палітвязень Аляксандр Велясніцкі, якога Лукашэнка пазбавіў ваеннага звання, распавёў пра катаванні пасля затрымання па "справе Зельцэра"

У першы дзень суда Аляксандр заявіў, што адмаўляецца ад паказанняў, якія даваў падчас следства і знаходжання ў жодзінскай турме. Прычынай ён назваў тое, што пры затрыманні і ў турме на яго аказваўся ціск.

Нагадаем, 19 верасня 2022 года па ўказе Лукашэнкі воінскіх званняў пазбавілі больш за 80 былых вайскоўцаў. Сярод іх быў і экс-памежнік Велясніцкі, які ў жніўні-2020 асудзіў гвалт сілавікоў і публічна адмовіўся ад медаля "За бездакорную службу".

26 верасня Брэсцкі абласны суд прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах: 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне варожасці), прысудзіўшы 2,5 года папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Вы можаце падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці. Адрас такі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 37. Аляксанду Велясніцкаму.

Крыніца: Палітзняволенаму Аляксандру Велясніцкаму прысудзілі 2,5 года калоніі па "справе Зельцэра"