У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Раніцай у Мінску затрымалі мужа і жонку

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне Сяргея і Вольгі Ламан. Сёння раніцай да іх прыйшлі сілавікі і правялі ператрус, пасля якога мужа і жонку затрымалі. Дома ў іх засталіся двое непаўнагадовых дзяцей.

Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Вольгі і Сяргея можа быць распачата крымінальная справа. Па якім артыкуле — невядома.

Так выглядае кватэра затрыманых пасля ператрусу.

У Мінску затрыманая 24-гадовая дзяўчына

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗ раніцай 27 верасня затрымалі Анастасію Кізім. Бацькам дзяўчыне паведамілі, што яе “праблемы з законам”.

Разам ў ёй ва ўпраўленне ГУБАЗ на Рэвалюцыйную, 3 паехаў і яе бацька Сяргей Кізім.

З таго часу і ён не выходзіць на сувязь.

Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Тэлеграм-каналы "Дзікае Паляванне" і "АЧК-Беларусь" прызнаныя "экстрэмісцкімі".

Адапаведныя рашэнні прынялі суд Ленінскага раёну Гродна і суд Баранавіцкага раёну.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні ў Мінску, новыя "экстрэмісцкія" паблікі: хроніка пераследу 28 верасня