Суд Бялыніцкага раёна прызначыў дату разгляду крымінальнай справы кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Футбол”, вядомага ў краіне трэнера-энтузіаста Сяргея Зайкоўскага.
60-гадовага спартоўца абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці ( арт. 341).
Судовы працэс, які прызначылі весці суддзю Валянціну Паўлаву, пачнецца ў сераду, 12 кастрычніка.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны Сяргей Зайкоўскі ў чэрвені 2020 года ў Бялынічах нанёс эмаллю розныя надпісы на сцяну стадыёна ў парку «Ліпавы Гай», асфальтабетоннае пакрыццё вуліц Савецкай, Янкі Купалы, 60 гадоў Кастрычніка і Калініна, а таксама ў іншых месцах, што пацягнула прычыненне Бялыніцкаму УКП «Жылкамгас» прычыненне шкоды ў суме больш за 370 рублёў.
Таксама Зайкоўскага абвінавачваюць у тым, што ў той жа час на скрыжаванні вуліц Савецкай і Садовай у Бялынічах ён нанёс фарбай на асфальце надпіс, які змяшчаў звесткі, што зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.
Вядома, што ў ходзе азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы Зайкоўскі прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым і добраахвотна кампенсаваў прычыненую шкоду.
Крыніца: У Бялынічах прызначаная дата суда над трэнерам-энтузіястам