У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Верагодна, быў затрыманы былы дэпутат Вярхоўнага Савету Павел Знавец
Інфармацыя пра затрыманне з'явілася на старонцы Знаўца ў Facebook.
«Знавец Павел быў затрыманы ў асабістай кватэры 30.09.2022г. Цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё заўтра будзе суд», — паведамляецца там.
Крыніца: Затрыманні і новыя "экстрэмісцкія матэрыялы" ў Беларусі 3 кастрычніка Дапоўнена