У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Верагодна, быў затрыманы былы дэпутат Вярхоўнага Савету Павел Знавец
Інфармацыя пра затрыманне з'явілася на старонцы Знаўца ў Facebook.
«Знавец Павел быў затрыманы ў асабістай кватэры 30.09.2022г. Цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё заўтра будзе суд», — паведамляецца там.
Грамадскае аб'яднанне "Трофі "Белавежскія зубры" знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі
Такое рашэнне вынес 06.09.2022 Гродненскі абласны суд. Аб'яднанне працавала з 2011 года і знаходзілася ў вёсцы Новы Двор Свіслачскага раёна.
ГА "Трофі "Белавежскія зубры" - клуб пазадарожнікаў, які ладзіў спаборніцтвы і трофі-рэйды.
Папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Сярод іх наступныя:
Telegram-чаты «Суполка "Сьветлыя Думки"», «Б. Тростенец», «Отзыв депутата Лагуновой Г.Н.»;Інтэрнет-рэсурсы «dze.nеws», «otrazhenie.tоp», «babruisk.bу».Telegram-каналы «Гомель 51й мкр - чат», «Чат района к/т "Октябрь», «Svetlyja dumka | Сьветлыя Думки», «ПЕРШЫ РЭГІЁН».
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Затрыманні і новыя "экстрэмісцкія матэрыялы" ў Беларусі 3 кастрычніка Фота Дапоўнена