У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

«Кусь за Беларусь», «Не маўчы па-беларуску» і часопіс «Казкі-Краскі». Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі змесціва некаторых міжнародных пасылак

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 30 верасня прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі змесціва некаторых міжнародных пасылак. У спісе каля 70 пазіцый, сярод якіх паштоўкі, майкі, нашыўкі, часопісы, налепкі, кубкі і іншыя сувеніры.

«Экстрэмісцкімі», сярод іншага, прызнаныя каляндар «Не маўчы па-беларуску» за 2021 год, паштоўкі з тэкстам «Па ашчушчэнию пальцы уже синие» і «Там жыццё рай, дзе свабоды край», налепка «Верым! Можам! Пераможам!», магніт з аўтазакам «Wеlсоme tо Веlагus», світшот з катом у кароне, ля лап якога ляжыць меч і шчыт з крыжам і надпіс «Кусь за Беларусь», часопіс з коміксамі «Казкі-Краскі».

Інфармацыя дапаўняецца

Крыніца: Затрыманні і новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": хроніка пераследу 4 кастрычніка