У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 4 кастрычніка паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак) асудзілі 33-гадовую Дзіяну Кішкарэнку. Суддзя Іна Сівец прызначыла ёй тры гады "хіміі " за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў", які адбыўся роўна два гады таму. Да суда дзяўчына была на волі пад паручальніцтвам.
Паводле версіі абвінавачвання, Дзіяна Кішкарэнка "4 кастрычніка 2020 года ў дзённы час, знаходзячыся на вул. Харкаўскай у Мінску, з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючыя грамадскі парадак, якое выявілася ў спыненні транспарту на тэрыторыі Мінска [6 аўтобусаў і 5 тралейбусаў] з 15 да 18:45 гадзін, а таксама ў працяглым парушэнні грамадскага спакою, абмежавала права добрапрыстойных грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне".
Суддзя Іна Сівец у выніку асудзіла Дзіяну да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне для мінчанкі запрашваў пракурор.
"Мінсктранс" ацаніў шкоду ад спынення транспарту 4 кастрычніка 2020 года ў 16 тысяч рублёў. Пазоў да Дзіяны будзе вырашацца ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. Сума за спыненне транспарту будзе выплочвацца ў салідарным пардаку ўсімі асуджанымі за ўдзел у гэтым Маршы.
Крыніца: Мінчанку асудзілі да 3 гадоў "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў"