У Брэсцкім абласным судзе 29 верасня да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 55-гадовага мінчука Аляксандра Колпака. За каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Такі прысуд вынесла суддзя Вера Філонік — менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор. Згодна версіі абвінавачвання, Колпак размясціў у верасні 2020 года ў адкрытым доступе ў Telegram-чаце "негатыўныя каментары ў адрас супрацоўнікаў АУС, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, у якіх падахвочваў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў названых сацыяльных груп".
Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён з 8 жніўня па 28 верасня 2020 года ў Мінску з выкарыстаннем публікацый у Telegram-чаце, удзельнікамі якога з'яўляліся звыш 8,5 тысячы чалавек, "неаднаразова размяшчаў тэкставыя артыкулы, у якіх ён заклікаў кіроўцаў ствараць заторы на дарогах, сабатаваць выхад на працу і пратэставаць, у тым ліку з перакрыццем руху транспарту".
"У публікацыях Корпач таксама тлумачыў, як дзейнічаць грамадзянам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, аказваць ім фізічнае непадпарадкаванне", — гаворыцца ў абвінавачванні.
Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для яго чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і прызначыла суддзя Вера Філонік. Акрамя гэтага, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства".