37-гадовую жыхарку Наваполацка Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Прысуд вынесены 27 верасня 20222 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна Віталем Лапко. Яе прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і "у ненарматыўнай форме" выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На погляд абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.

Падчас пасяджэння Савуляк прызнала віну і распавяла, што патэлефанавала на лінію пад уздзеяннем алкаголя, які ў той вечар яна ўжывала ў кампаніі знаёмых.

Крыніца: Жыхарка Наваполацка патэлефанавала ў міліцыю і "абразіла Лукашэнку" — яе асудзілі да калоніі