Ва ўсім свеце 10 кастрычніка штогод адзначаецца як Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь з'ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.  З 29 траўня ў Беларусі пачалідзейнічаць папраўкі ў Крымінальны кодэкс: цяпер за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання — растрэл.

Андрэй Палуда: "Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму – гэта нервовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі"

Запыталіся ў каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, што чакаць беларускаму грамадству ад новых паправак?

Падчас Панэльнай дыскусіі плануецца абмеркаваць наступныя і іншыя тэмы:

  • Чаму ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае інстытут смяротнага пакарання?
  • Ці сапраўды найвышэйшая мера пагражае "рэльсавым партызанам" і іншым зняволеным?
  • Ці патрэбна грамадству Новай Беларусі смяротнае пакаранне?

Экспертамі_камі тэмы выступяць:

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаоронцы супраць смяротнага пакарння ў Беларусі", праваабаронца ПЦ "Вясна"

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта

Людміла Казак, адвакатка, якая працавала па кейсах прыгавораныхда смяротнага пакарння

Лявон Марозаў, міжнародны сакратар БНМС "РАДА"

Зміцер Герыловіч, policy officer БНМС "РАДА"

10.10.2022 (панядзелак), 19:00 - 20:30 (час Мінск).

Зарэгістравацца на ўдзел у дыскусіі па спасылцы.

Крыніца: Панэльная дыскусія пра актуальны стан і новыя выклікі смяротнага пакарання ў Беларусі