У Віцебскім абласным судзе 7 кастрычніка вынеслі прысуд паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) палітзняволенаму Сяргею Далівелю. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым фармаце. Справу разглядала суддзя Галіна Бондал. Сяргея Далівелю затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
7 кастрычніка суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал прызнала вінаватым Далівелю Сяргея паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншый сацыяльнай варожасці) і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей Далівеля – лідэр мінскага рок-гурта “Бандэроль”, аўтар тэкстаў песень і музыкі, які выконвае свае сольныя песні. Пазнаёміцца з творчасцю Сяргея можна тут.
Падтрымайце Сяргея Далювелю пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Сяргей Уладзіміравіч Далівеля).
Крыніца: Беларускага музыку асудзілі на 2 гады калоніі за каментары па справе Зельцэра.