У Пінскім судзе вынеслі прысуд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) палітзняволенаму Алегу Корзуну. Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла. Алег Корзун быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У канцы лістапада 2021 стала вядома, што Алега перавялі са Следчай турмы № 8 у Брэсцкі СІЗА. Першапачаткова Алега абвінавачвалі паводле артыкулаў 130 і 369 Крымінальнага кодэксу. Але абвінавачанне падовле “Распальвання іншай сацыяльнай варожасці” знялі.
7 кастрычніка суддзя Пінскага суда Андрэй Бычыла прызнаў Алега Корзуна вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама Алегу прысудзілі штраф памерам 100 базавых велічыняў.
Падтрымайце Алега Корзуна пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37 (Корзун Алег Віктаравіч).
Крыніца: Мужчыну асудзілі па “справе Зельцэра” за абразу прадстаўніка ўлады