У судзе Цэнтральнага раёна 10 кастрычніка асудзілі палітзняволеную Алену Латушку. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтары месяцы пад вартай у СІЗА-1. Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Яе змясцілі ў СІЗА-1. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка і стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Тры тыдні таму ў гэтым жа судзе яго асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над Анатолем.
Апраналі пакет на галаву, было не менш за 50 удараў: сталі вядомыя падрабязнасці збіцця палітвязня Анатоля Латушкі
Крыніца: Палітзняволеную Алену Латушку асудзілі да 2,5 гады "хатняй хіміі"