У судзе Астравецкага раёна 11 кастрычніка вынеслі прысуд Палянскаму Максіму паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Багдановіч. Дзяржаабвінаваўцам выступіў Юркойць А. Т. Максіма Палянскага затрымалі 14 чэрвеня, пасля чаго ў яго дома правялі вобшук і канфіскавалі мабільны тэлефон. 17 чэрвеня мужчыну адпусцілі пад асабістае паручальніцтва.

Максіма абвінавацілі ў абразе намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Хазалбека Атабекава. 17 лютага мужчына пакінуў каментар у тэлеграм-канале “Каратели Беларуси”: “М*дак редкостный, знаю его непосредственно, судьба сложилась так, что пришлось столкнуться с ним, когда он был комбригом 3214…”. Паводле заключэння эксперта, у каментары маецца “негатыўная ацэнка Атабекава Х. Б., якая мае ненарматыўную форму моўнага выразу”.

Выразам “м*дак редкостный” Максім з Астраўца “причинил вред чести и достоинству сотрудника Министерства внутренних дел Республики Беларусь, нанёс урон авторитету указанного сотрудника в глазах окружающих, подорвал престиж управленческой деятельности в государстве”

11 кастрычніка суддзя Дзмітрый Багдановіч суда Астравецкага раёна прызнаў вінаватым Максіма Палянскага паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (хімія).

Максім Палянскі мае вышэйшую адукацыю, працуе ў “Белэлектрамантажналадка”, мае на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей.

Крыніца: “Негативная оценка выражена лексемой “м*дак”: жыхара Астраўца асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады